Наконт бацькі сваего ничога не магу сказаць Хто яго ведае, бацку гэтага. Любы можа быть им. Да и якая разница. Я можа таксама чыйсьці бацька, так што з таго.
Где працую. У калхозе, як усе. А дзе яшчэ.
А вы хто, што такія пытанні пытаецеся? А адкуль да нас прыехалі. З Мінска? Нешта ёсць такі горад? Я раней не чуў. А як вы ў нашы месцы трапілі. Так перагароджана ж усе. Па вопратцы зразумеў, што вы прыезджы. Да нас з Мінска за усю маю жыццё ні разу ніхто не прыязджаў. Колькі мне гадоу. Так лічыць перастаў, ужо трэці раз зубы выпалі, за сотню гадоў мабыць будзе.
Як мы тут жывем. Дабра жывем. У адзіноце з прыродай жывем, усё ў нас сваё, натуральнае, свежае, экалагічна чыстае.
Не віна ня п'ём, а на што тое віно, калі грыбы ёсць. Можа жадаеце супчык з мухаморов. Ня. Ну як сабе хочыце.
Он стал быстро есть, склонившись над миской и чавкая, как маленькая собачка.
Заметив мое внимание поднял голову и сказал:
- Гляджу, вас раздражняет як я ем. Прашу прабачэння. У мяне рот маленькі. Нязручнасць. Вы не глядзіце так, гэта ў мяне толькі рот, а ўсё астатняе нармальнае. А вось у брата майго, однояйцовага, так наадварот - рот вялікі, а астатняе маленькае. Што вы смеяцеся.
Однояйцовых, у сэнсе з аднаго яйка. Аднойчы матка мне гэта яйка паказвала. Яна акушерку ўпрасіла шкарлупіну ёй аддаць на памяць за полкабана.
Полкабана наша грашовая адзінка. Яшчэ чвэрць , а ёсць адна дзясятая. Толькі за гэтую дзесятую цяпер нічога не купіш, таму што інфляцыя.
А вы што, яйкам цікавіцеся. Да ладна, чаго вы саромеецеся. Што натуральна, то заўсёды прыгожа. Нічога асаблівага - такое вялікае двухжалтковае шэрае ў сінюю крапінку яйка. Чаго вы дзівіцеся, вы самі-то з чаго нарадзіліся. Не ведаеце ці саромеецеся. Як усе з яйкі вядома. І прамаці наша з яйкі, і ўвесь наш род. Іншая справа, што не зразумела, хто быў раней: чалавек ці яйка. Але гэта пытанне філасофскае, не нам дурням яго вырашаць.