- А што, адчуваецца? - адказаў дырэктар. - Прабабка зь беларускіх жыдоў.
Рабіновіч паціснуў плячыма і ўсьміхнуўся.
- Так, кропля смуроду псуе гарнец мёду.
- Што-што?
- Ох, лыжка дзёгцю псуе бочку мёду, - пераклаў дырэктар.
- Хочаце сказаць, што сваяцтва з жыдамі Вас сапсавала? - спытаў Рабіновіч.
- Яно ня можа сапсаваць! - чамусьці раптам раззлаваўся дырэктар. - І я ня абы сказаць кажу: я экспэрымэнтаваў.
Ён выйшаў у падсобнае памяшканьне і праз хвіліну вярнуўся зь пяцілітровым слоікам мёду ў руках:
- Тут, у гэтым слоіку - лыжка дзёгцю. Хочаце пакаштаваць?
- ...Ну што, - спытаў дырэктар Рабіновіча, калі той зьеў і аблізаў другую лыжку.
- Вельмі смачна, - адказаў Рабіновіч. - Штопраўда, гарчыць крыху.
- Я ўсім кажу, што мёд грэчкавы, - адказаў дырэктар.